27 кастрычніка 2022 года на кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі” з прадстаўнікамі адразу двух маладых ІТ-кампаній. Нацыянальны цэнтр электронных паслуг прадстаўляў загадчык сектарам электронных сервісаў Папоў Аляксей Русланавіч, ТАА “Эпаль Софт” – менеджар кампаніі Харытановіч Сяргей Сцяпанавіч, лінейны менеджар аддзела Казак Наталля Юр’еўна і HR Specialist кампаніі Астапук Яна.
Рабяты даведаліся аб магчымасці навучання, стажыроўкі і асаблівасцях працы ў ІТ-кампаніях. У межах сустрэчы прадстаўнікі кампаній правялі размовы са студэнтамі-выпускнікамі кафедры на вакантныя пасады распрацоўшчыка, тэсціроўшчыка і бізнес-аналітыка. Акрамя таго, усім удзельнікам сустрэчы была прадстаўлена магчымасць прайсці арыгінальнае тэсціраванне ў кампанію ТАА “Эпаль Софт” па логіцы, англійскай мове, C#, JS, Python.
Выказваем падзяку прадстаўнікам кампаній НЦЭП і ТАА “Эпаль Софт” за прадстаўленую магчымасць студэнтам пачаць будаваць сваю кар’еру, не выходзячы са сцен роднай ВНУ.
Інжынерны факультэт і кафедра ІТіІС заўжды гатовыя да супрацоўніцтва!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии