Навучэнцы сярэдняй школы №9 г.Пінска наведалі ПалесДУ

​​​​​​​Прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзяць шмат сустрэч з абітурыентамі з розных рэгіёнаў краіны. 3 лістапада адбылася сустрэча з навучэнцамі ДУА “Сярэдня школа №9 г. Пінска”. На сустрэчы былі прадстаўлены ўсе факультэты і кафедры нашага ўніверсітэта. Пра іх распавялі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Карогвіч Наталля Вітальеўна, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта эканомікі і фінансаў Горыш Ірына Уладзіміраўна, асістэнт кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі Сільчанка Алёна Стэфанаўна і студэнты нашага ўніверсітэта.

У чыс выступлення будучыя абітурыенты даведаліся аб вывучаемых на факультэтах дысцыплінах, аб абсталяванні вучэбных і навуковых лабараторый універсітэта, аб магчымасцях правядзення ва ўніверсітэце навуковых даследаванняў і аб насычаным студэнцкім жыцці ў вольны ад вучобы час.

Усе навучэнцы сярэдняй школы былі запрошаны на Дзень адчыненых дзвярэй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, які адбудзецца 5 лістапада.