З 10 кастрычніка ў Пінску аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі горада. Ён працягваецца па 11 лістапада. Распараджэнне аб ім падпісаў старшыня гарвыканкама В.В. Рэбкавец. За арганізацыямі для ўборкі на перыяд месячніка замацаваны скверы, паркі і тэрыторыі ўздоўж гарадскіх вуліц. 2 лістапада ў межах акцыі “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь” актывісты гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь”, сярод якіх і супрацоўнікі ПалесДУ, прывялі ў парадак сквер у гонар 900-годдзя Пінска.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии