На базе Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 3-4 лістапада 2022 года адбылася традыцыйная IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы”. Акцэнт у межах мерапрыемства зроблены на максімальную інтэграцыю вынікаў навуковых даследаванняў з фактычнай і перспектыўнай дзейнасцю рэальных прадпрыемстваў у наступных прыярытэтных накірунках: рэсурсаэфектыўная ачыстка сцёкавых вод і кіраванне іх асадкамі; лічбавая трансфармацыя і комплексныя праблемы інфарматызацыі працэсаў; навучанне і падрыхтоўка кадраў.
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Валер’евіч Хмель прапанаваў стварыць пералік самых актуальных навуковых прапаноў з аператыўным і практычным укараненнем. Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Аркадзьевіч Касоўскі выказаў меркаванне аб мэтазгоднасці фарміравання асобнай Дзяржаўнай праграмы развіцця жыллёва-камунальнага сектара.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіў сумесныя з Нацыянальным даследчым Ніжагародскім дзяржаўным універсітэтам імя М.І. Лабачэўскага распрацоўкі ў галіне спецыялізаванага праграмнага забеспячэння і інтэлектуальнага аналізу дадзеных. Мадэратарам адной з трох секцый канферэнцыі, “Інавацыйнае развіццё вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі”, выступіў прарэктар ПалесДУ па навуковай рабоце Уладзімр Мікалаевіч Штэпа. Падводзячы вынікі міжнароднага мерапрыемства, было вырашана правесці выязныя навукова-вытворчыя трэнінгі непасрэдна на прадпрыемствах сістэмы ЖКГ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии