Дзень адчыненых дзвярэй – штогадовая знакавая падзея ў жыцці ўніверсітэта. 5 лістапада будучыя абітурыенты і іх бацькі наведалі Палескі дзяржаўны ўніверсітэт і сустрэліся з кіраўніцтвам факультэтаў, выкладчыкамі і студэнтамі.
Абітурыенты атрымалі інфармацыю аб магчымасці паступлення і навучання, спецыяльнасцях, умовах пражывання ў інтэрнатах, наведалі лабараторыі і спартыўныя аб’кты ПалесДУ. Школьнікаў запрасілі прыняць удзел ва ўніверсітэцкай алімпіядзе, пераможцы якой маюць права на залічэнне ў ПалесДУ без уступных іспытаў на адпаведныя спецыяльнасці (рэгістрацыя на 1 этап алімпіяды – з 15 лістапада да 15 снежня на сайце ПалесДУ). Гасцям таксама расказалі аб моладзевых праектах, насычаным культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта.
У ходзе мерапрыемства кожны жадаючы змог задаць пытанні прадстаўнікам факультэтаў і атрымаць кампетэнтны адказ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии