“Восеньскія канікулы можна правесці з карысцю”, – вырашылі 17 старшакласнікаў і прайшлі рэгістрацыю ў якасці ўдзельнікаў асенняга стартап-лагера. Ужо ў трэці раз факультэт эканомікі і фінансаў адчыняе дзверы для актыўных рабят, якія жадаюць атрымаць тэарэтычныя веды і практычны вопыт працы над стартап-праектамі. Іншагароднія вучні школ жывуць у студэнцкім інтэрнаце, што дазваляе максімальна наблізіцца да жыцця студэнтаў.
Для ўдзельнікаў лагера выкладчыцкім складам і студэнтамі факультэта эканомікі і фінансаў, лабараторыяй “Бізес-цэнтр” былі праведзены семінары-трэнінгі, майстар-клас кітайскай каліграфіі, моўны квэст. У другой палове дня ўдзельнікі пазнаёміліся з інфраструктурай Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, наведалі музей ПалесДУ, пешаходную вуліцу Леніна. Наведалі школьнікі студэнцкую бібліятэку, залу электронных рэсурсаў.
У фінальны дзень была арганізавана прэзентацыя кафедр факультэта, дзе прадстаўнікі кожнай расказалі аб перавагах і актуальнасці спецыяльнасцей. Пасля гэтага ўдзельнікі асенняга стартап-лагера прадставілі журы свае інавацыйныя праекты. Кожная каманда распрацавала цікавую ідэю праектаў за вельмі кароткі час.
Усім удзельнікам асенняга стартап-лагера былі выдадзены сертыфікаты аб удзеле і сувеніры ПалесДУ. Акрамя таго, адзін з праектаў быў адзначаны ААТ «Парытэтбанк», рабяты атрымалі ад яго спецыяльныя прызы.
Віншуем удзельнікаў стартап-лагера з паспяховым яго завяршэннем! Жадаем поспехаў ва ўсіх справах! Факультэт эканомікі і фінансаў выказвае падзяку выкладчыкам і студэнтам, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні стартап-лагера!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии