Абласны тур рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2022”

​​​​​​​9 лістапада ў Брэсцкім абласным  грамадска-культурным цэнтры прайшоў абласны тур Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2022”. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі  Дзем’яновіч Паліна (факультэт эканомікі і фінансаў) і Папок Аліна (біятэхналагічны факультэт).

На конкурсе нашы студэнткі прадставілі ўласныя праекты, у якіх падзяліліся прапановамі па ўдасканаленні накірункаў дзейнасці БРСМ у адпаведнасці са стратэгіяй развіцця на 2021-2025 гг.

Дзяўчаты годна прадставілі ўніверсітэт ва ўсіх чатырох традыцыйных іспытах. Гэта “Візітоўка”, “Конкурс аратарскага майстэрства”, “Інтэлектуальны конкурс”, “Творчы конкурс”, конкурс відэаролікаў “Я – студэнт”.