Сумеснае пасяджэнне старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый і сакратароў ПА ГА “БРСМ” устаноў вышэйшай адукацыі

​​​​​​​9-10 лістапада ў Доме адпачынку “Лагойскі” адбылося сумеснае пасяджэнне старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый і сакратароў ПА ГА “БРСМ” устаноў вышэйшай адукацыі. У межах пасяджэння адбылася сустрэча з намеснікам міністра адукацыі Кадлубаем А.У., старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі М.С. Ардой, першым сакратаром ЦК ГА “БРСМ” Лук’янавым А.С.

Акцэнт быў зроблены на абмеркаванне законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе. Таксама былі разгледжаны пытанні супрацоўніцтва двух грамадскіх арганізацый, санкцыйным ціску, заробках і правах моладзі, запатрабаванасці працоўных кадраў.