Навуковы семінар, прымеркаваны да Міжнароднага дня навукі

​​​​​​​10.11.2022 г. прайшоў навуковы семінар, прымеркаваны да Міжнароднага дня навукі. Арганізатар – навукова-інавацыйны аддзел. У якасці запрошанага госця выступіла менеджар упраўлення развіцця экасістэмы ААТ “Белаграпрамбанк” Бірыла Наталля Сяргееўна.

На семінары былі прадстаўлены справаздачы, падрыхтаваныя студэнцкімі навукова-даследчымі аб’яднаннямі (СНДА) за каляндарны год. Яны ўключалі назву СНДА, інфармацыю пра яго кіраўніка, навуковыя мэты і задачы функцыянавання СНДА, атрыманыя вынікі (наяўнасць публікацый студэнтаў; удзел у конкурсах, канферэнцыях, семінарах). Уключалі справаздачы і перспектыўныя навуковыя планы СНДА. На мерапрыемстве былі разгледжаны вынікі працы 13 СНДА факультэта эканомікі і фінансаў, інжынернага і біятэхналагічнага факультэтаў і факультэта арганзізацыі здаровага ладу жыцця.