У Пінску прайшоў месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванню і азеляненню горада

​​​​​​​З 10 кастрычніка па 11 лістапада 2022 года студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у асеннім месячніку па ўборцы, добраўпарадкаванню і азеляненню горада Пінска. Прадстаўнікі ВНУ навялі парадак на розных гарадскіх і прылягаючых да аб’ектаў універсітэта тэрыторыях.

У межах рэспубліканскай акцыі “За Справу” прымалі ўдзел у месячніку і актывісты БРСМ і прафкама  Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дзякуй усім, хто дапамог зрабіць наш горад  больш прыгожым!