Дзень студэнцкага самакіравання ў ПалесДУ

​​​​​​​У Палескім дзяржаўным універсітэце стартавалі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню студэнтаў. На працягу тыдня адбудуцца розныя падзеі: спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы ў сацыяльных сетках, канцэрт і іншыя. Святочны тыдзень пачаўся з традыцыйнага для ПалесДУ Дня студэнцкага самакіравання, калі лепшыя прадстаўнікі студэнцтва на адзін дзень становяцца выкладчыкамі, прарэктарамі і нават рэктарам. З працоўнымі абавязкамі рэктара Дуная Валерыя Іванавіча ў гэты дзень знаёмілася старшыня Каардынацыйнага савета ПалесДУ Мацука Вольга.

Функцыі прарэктара па вучэбнай рабоце ў Дзень студэнцкага самакіравання выконваў Чарнавус Захар, а прарэктара па выхаваўчай рабоце – Дэйкун Кацярына.

Гаспадарчыя пытанні пад кіраўніцтвам прарэктара Новіка Андрэя Канстанцінавіча вырашаў Сцепанюк Антон.

На факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця месцы кіраўніцтва занялі Гардзюк Кацярына, Іванова Паліна і Крышталь Яўген.

Факультэт эканомікі і фінансаў на адзін дзень узначалілі  Юдзіна Вікторыя, Сяркова Паліна, Сядляр Таццяна, Бабко Максім, Галавей Анастасія, Шэняўскі Кірыл.

На пасадзе спецыялістаў аддзела выхаваўчай работы з моладдзю пабывалі Лазоўская Ганна, Крэдзікаў Ілья і Уладычык Марта.

Студэнты дакрануліся да работы педагагічнага калектыву ўніверсітэта на ўсіх узроўнях, што дазволіла  атрымаць вопыт вырашэння педагагічных задач і пытанняў.