Студэнты ПалесДУ – пераможцы гарадскога этапа “100 ідэй для Беларусі”!

​​​​​​​Студэнты ПалесДУ і навучэнцы ліцэя – пераможцы гарадскога этапа рэспубліканскага праекта “100 ідэй для Беларусі”! Студэнты біятэхналагічнага факультэта Лісоўская Ганна, Аношка Уладзіслава і Тарасенка Аляксандр абаранілі свой сумесны праект «Reduce, reuse and recycle» перад экспертным саветам, які ацаніў актуальнасць, практычнасць і навізну ідэі і прысудзіў рабятам першае месца. Цяпер студэнты прадставяць сваю ідэю на абласным этапе.

Праекты Васюхневіча Паўла «Jump to swim faster» і Шпакоўскай Аляксандры “Люффа – гэта проста” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту  Васільчанка Анастасіі Алегаўны, а таксама праект “Грамадзянін” Осіпавай  Вольгі, Багушэвіча Івана і Піскуновіча Дзяніса пад кіраўніцтвам асістэнта кафедры эканомікі і фінансаў Панюська Алены Сяргееўны і праект «BSF – Black Soldier Fly» асістэнта кафедры аквакультуры інжынернага факультэта Ліхоты Уладзіслава таксама былі станоўча ацэнены.

Каманда ліцэя ПалесДУ (Аксанчук Лілія, Ціпун Ксенія, Лузько Максім і Даўгуноў Кірыл) з праектам “Больш, чым падарожнічаць” увайшлі ў тройку пераможцаў і таксама прадставяць сваю працу на абласным конкурсе.