Закрыццё ІІІ працоўнага семестра

​​​​​​​16 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце былі падведзены вынікі ІІІ працоўнага семестра. У мінулым перыядзе ў нашым універсітэце было сфарміравана 10 студэнцкіх атрадаў, якія старанна і адказна працавалі.

Запрошанымі гасцямі мерапрыемства сталі прарэктар, намеснік начальніка штаба працоўных спраў ПалесДУ Новік Андрэй Канстанцінавіч, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Яровіч Аксана Мікалаеўна і галоўны спецыяліст гарадскога камітэта ГА “БРСМ” Гаспадарык Артур Аляксандравіч. Лепшыя байцы былі адзначаны падзякамі і заахвочаны памятнымі падарункамі. У межах мерапрыемства сакратаром і актывістамі ПА ГА “БРСМ” была арганізавана забаўляльная праграма з рознымі інтэрактыўнымі пляцоўкамі, ігрой “Горад-сад”, працай фотазон і інш. Байцы студэнцкіх атрадаў не толькі выдатна правялі час, але і будавалі грандыёзныя планы на будучы працоўны семестр.