Пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржкіравання і БПЦ

​​​​​​​У Мінскай духоўнай семінарыі г. п. Жыровічы пад старшынствам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Іванца і Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржкіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквою. Удзел у мерапрыестве прынялі прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна  і прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна.

На пасяджэннях разгледжаны эфектыўныя практыкі па ўзаемадзеянню Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстаноў адукацыі з Беларускай Праваслаўнай Царквою па пытаннях духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.

​​​​​​​