Віншуем пераможцаў конкурсу творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў “Дэбют – 2022”!

​​​​​​​17 лістапада 2022 года ў межах святкавання Міжнароднага дня студэнтаў адбыўся Гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў “Дэбют – 2022”!

Конкурс дае магчымасць студэнтам і ліцэістам прадэманстраваць свае ўменні і таленты, заявіць аб сабе як аб творчай асобе. Праграма конкурсу ўключала творчыя выступленні канкурсантаў у розных намінацыях “Вакальная творчасць”, “Тэатральная творчасць”, “Харэаграфічнае мастацтва”, “Інструментальная творчасць”, “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Мы разам”, “За волю да перамогі”, “За крэатыўнасць”, “Прыз глядацкіх сімпатый”, “Лепшае фота”. Галоўнымі крытэрыямі, па якіх журы ацэньвала выступленні ўдзельнікаў, былі: артыстызм, яркасць выканання, мастацкая выразнасць і, канечне, эстэтычны змест нумара.

Віншуем пераможцаў!