З 1 па 30 снежня 2022 г. бібліятэка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць Месячнік дыпломніка.
У праграме:
• тэматычная выстава-прагляд падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па дысцыплінах спецыяльнасцей, навуковых і перыядычных выданняў, метадычных рэкамендацый па напісанні і афармленні дыпломных работ, статыстычных зборнікаў;
• кансультацыі па пошуку інфармацыі па тэме дыпломнай працы ў айчынных і замежных базах дадзеных, базах уласнай генерацыі, у анлайн-сэрвісе «ilex», электронным каталогу;
• кансультацыі па афармленні бібліяграфічных спісаў літаратуры і спасылак да дыпломных прац.
Месца правядзення:
- навучальны корпус №1, чытальная зала - для студэнтаў-выпускнікоў інжынернага факультэта спецыяльнасці "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў фінансава-крэдытнай сістэме", студэнтаў-выпускнікоў факультэта эканомікі і фінансаў.
- навучальны корпус №3, чытальная зала і зала электронных рэсурсаў - для студэнтаў-выпускнікоў інжынернага факультэта спецыяльнасцей «Тэхналогія перапрацоўкі рыбнай прадукцыі» і «Ландшафтнае праектаванне»; біятэхналагічнага факультэта і факультэта эканомікі і фінансаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии