Штогод 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень - напамін аб неабходнасці спыніць глабальнае распаўсюджванне невылечнага інфекцыйнага захворвання. Сімвалам барацьбы з сіндромам набытага імунадэфіцыту з'яўляецца чырвоная стужачка, якая абазначае падтрымку, спачуванне і надзею на будучыню без гэтай каварнай хваробы.
У Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам сусветная грамадскасць заклікае не проста памятаць пра гэтую пакуль невылечную хваробу, але і фарміраваць талерантнае стаўленне да людзей, якія жывуць з ВІЧ.
Віртуальная выстава “СНІД: маральна-этычныя праблемы”
- Войдите, чтобы оставлять комментарии