Міжнародны дзень правоў чалавека штогод адзначаецца 10 снежня ў гонар прыняцця і абвяшчэння Генеральнай Асамблеяй ААН у 1948 годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якая стала першым сусветным дакументам, які сфармуляваў палажэнні аб правах чалавека, грамадзянскіх і палітычных правах і свабодах.
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3) падрыхтавана кніжная выстава “Сучасны свет і правы чалавека”. У выданнях, якія дэманструюцца на выставе, прадстаўлены ўвесь спектр паняццяў, асаблівасцей і зместу канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў чалавека ў кантэксце сусветнага ўзроўню і грамадзяніна краіны.
Будзем рады бачыць Вас у бібліятэцы (аўдыторыя 3332, навучальны корпус №3)
- Войдите, чтобы оставлять комментарии