На працягу многіх гадоў ААТ “Беларусбанк” з’яўляецца надзейным партнёрам нашага ўніверсітэта. У сваю чаргу, ПалесДУ з’яўляецца нязменнай крыніцай высокакваліфікаваных кадраў для банка. Напярэдадні 100-годдзя ААТ “Беларусбанк” начальнік абласнога ўпраўлення Меша Уладзімір Рыгоравіч і дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №121 Адкрытага акцыянернага таварыства “Зберагальны банк “Беларусбанк” горада Пінска Валасюк Раіса Рыгораўна ўручылі рэктару Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дыплом пераможцы ў намінацыі “Лідар банкаўскага абслугоўвання” па выніках 2022 года і нагрудны юбілейны знак “БЕЛАРУСБАНК-100 год”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии