2 снежня ў Пінску праходзіць выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі запланаваны шматлікія наведванні мясцовых прадпрыемстваў і сустрэчы з працоўнымі калектывамі. У межах мерапрыемства Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі старшыні выканаўчых камітэтаў гарадоў з насельніцтвам больш за 80 тысяч чалавек.
Супрацоўнікі ПалесДУ пазнаёмілі дэлегацыю з вучэбна-лабараторнай і навуковай базай універсітэта на выставе факультэтаў ВНУ і лабараторый “Інжынірынгавы цэнтр”, (СНДЛ) PolessUP, “Інжынірынг і дызайн экаасяроддзя”, “Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спарцменаў у алімпійскіх відах спорту”.
Гасцям прадэманстравалі навукова-метадычныя распрацоўкі па рабоце з замежнымі студэнтамі і сучасныя падыходы ў галіне дадатковай адукацыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии