Зборная каманда ПалесДУ па міні-футболе замацавалася ў мацнейшым дывізіёне

​​​​​​​З 5 па 9 снежня мужчынская зборная каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел у Рэспубліканскай універсіядзе 2022/2023 па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд у мацнейшым  з трох дывізіёнаў – у дывізіёне “А”. Атрымаўшы дзве перамогі ў плэй-офф, каманда замацавалася ў мацнейшай групе. Трэнер каманды – асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Хаміцэвіч Дзмітрый Іванавіч.

Нашы ігракі Багдан Малайчук, Сяргей Гулюта, Дзмітрый Камянец і Раман Цярлецкі трапілі ў пашыраны спіс зборнай каманды ўніверсітэтаў, якая будзе ўдзельнічаць у міжнародным турніры. Рамана Цярлецкага выклікалі на вучэбна-трэніровачныя зборы Нацыянальнай юнацкай зборнай U-19.