Інклюзіўны фестываль “Спорт без межаў”

​​​​​​​10 снежня 2022 года ў спартыўнай зале вучэбнага корпуса №3 адбыўся інклюзіўны фестываль “Спорт без межаў” сярод моладзі і людзей з інваліднасцю. У турніры па валейболе седзячы прынялі ўдзел: каманда грамадскага аб’яднання “Фізкультурна-спартыўны клуб  інвалідаў “Ветразь”, каманда ДУА “Пінская спецыяльная  агульнаадукацыйная школа-інтэрнат “Зорка”, каманда Іванаўскага раёна “Вікторыя” і каманда студэнтаў ПалесДУ. Арганізатарамі фестывалю выступілі: факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, валанцёрская арганізацыя  “Крылы надзеі” і грамадскае аб’яднанне “Фізкультурна-спартыўны клуб  інвалідаў “Ветразь”.

Перад удзельнікамі спаборніцтваў выступіла майстар спорту Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы Дар’я Лебядзь. Па выніках турніра, які стаў для ўдзельнікаў сапраўдным святам яднання і сяброўства, лепшы вынік паказалі ўдзельнікі каманд “Зорка” і “Вікторыя”.