​​​​​​​Адборачны этап конкурсу “100 ідэй для Беларусі” ў ПалесДУ

​​​​​​​“100 ідэй для Беларусі” – Рэспубліканскі моладзевы праект, які дазваляе маладым людзям ва ўзросце ад 14 да 31 года, аўтарскім калектывам і маладым вучоным (дактары навук да 40 гадоў, кандыдаты навук, аспіранты, магістранты – да 35 гадоў) рэалізаваць патэнцыял і ажыццявіць свае задумы. 9 снежня 2022 года ў межах Стартап-школы ПалесДУ прайшоў адборачны этап рэспубліканскага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі”, у ходзе якога таленавітыя, ініцыятыўныя і нераўнадушныя студэнты прэзентавалі ўнікальныя ідэі па паляпшэнню ўсіх аспектаў жыцця нашай краіны. На ўнутрыўніверсітэцкім этапе былі прадстаўлены 7 аўтарскіх праектаў факультэтаў у намінацыях “Экалогія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў)”, “Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства”, “Грамадства і сацыяльная сфера”, “Лепшая бізнес-ідэя”.

Адборачны этап конкурсу атрымаўся насычаным яркім і цікавым. Рабяты дзяліліся сваімі тэхналогіямі і прадуктамі, якія маглі бы быць карыснымі для грамадства, а таксама абменьваліся адзін з адным вопытам.

Прадстаўнікі экспертнага савета адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі праектаў, актуальнасць заяўленых тэм.

Лепшыя праекты будуць прадстаўлены 16 снежня 2022 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.