15 снежня байцы студэнцкіх атрадаў накіраваліся на закрыццё трэцяга працоўнага семестра ў Мінск.
Дзень пачаўся з устанаўлення знакавай таблічкі з QR-кодам на магіле вязняў Баранавіцкага гета і ўскладання кветак у памяць аб ахвярах фашысцкага тэрору. Варта адзначыць і тое, што ў гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў з дня знішчэння Баранавіцкага гета.
Аддаўшы даніну памяці баранавіцкай трагедыі, студэнты прадоўжылі свой шлях. Яны наведалі “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”. Кожны баец адкрыў штосьці новае для сябе, змог адчуць увесь жах вайны і ўпэўніцца ў адвазе нашага народа.
Закрыццё трэцяга працоўнага семестра ў Мінску адбылося ў комплексе “Чыжоўка-Арэна”, дзе прадстаўнікі БРСМ і работадаўцы выказалі сваю ўдзячнасць байцам за актыўную работу. Таксама са святам павіншавалі знакамітасці Рэспублікі Беларусь: Алена Ланская, Zina Bless, Іван Зданюк і іншыя.
Студэнты таксама выканалі атрадныя песні, набылі новых знаёмых і цудоўна правялі час. Насычаны дзень завяршыла “Байцоўка-паці”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии