Бібліятэка запрашае наведаць выставу пад назвай “Кнігі-юбіляры 2022”, якая экспануецца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3221). Кожны год насычаны разнастайнымі святамі і памятнымі датамі. Мы ўсё больш памятаем пра такія святы як Новы год, Міжнародны Жаночы дзень, Свята працы. Але, у той жа час розныя кампаніі, вядомыя вынаходніцтвы і нават КНІГІ святкуюць свае юбілеі.
У 2022 годзе юбілейныя даты маюць больш за 70 твораў, якія карыстаюцца попытам ужо не адно дзесяцігоддзе. Сярод юбіляраў кнігі - Л.М. Талстога, А.С.Пушкіна, М.В. Гогаля, І.С. Тургенева, Чарльза Дзікенса, Жуль Верна і многіх іншых аўтараў. На выставе прадстаўлены самыя розныя, але вельмі вядомыя любімыя кнігі. Выдатна сказаў пра кнігі, пра чытанне цудоўны пісьменнік-фантаст Р. Брэдберы ў сваім рамане «451° па Фарэнгейце»: «Ёсць злачынства горш, чым спальваць кнігі. Напрыклад - не чытаць іх». Запрашаем вас, паважаныя чытачы, наведаць выставу і перачытаць любімыя творы, каб яшчэ раз атрымаць асалоду ад чытання, ці адкрыць іх для сябе, калі яшчэ не чыталі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии