Студэнткі 2-га курса факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці “Кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў” Уладычык Марта, Фядзечка Арына, Барысевіч Аліна і Міхнюк Аліна паспяхова скончылі ўдзел у Міжнародным чэмпіянаце сярод студэнтаў “ТВОЙ СВЕТ – ТВОЙ ПРАЕКТ”, арганізатарамі якога выступалі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі “Заходне-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт”.
Дзяўчаты пад кіраўніцтвам намесніка дэкана факультэта эканомікі і фінансаў, асістэнта кафедры маркетынга і міжнароднага менеджмента Ціханоўскай Юліі Алегаўны быў распрацаваны праект, накіраваны на стварэнне цэнтра, які будзе садзейнічаць паляпшэнню экалагічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Праграма чэмпіяната ўключала тры туры: падрыхтоўка праекта і накіраванне дакументаў па праекту, прадстаўленне візітоўкі каманды; прэзентацыя і абарона праектаў (вочна/Яндэкс-Тэлемост); атрыманне кейса і яго абарона. У ходзе прахаджэння кожнага тура экспертная камісія праводзіла ацэнку, студэнткі ПалесДУ былі ўзнагароджаны дыпломамі 3 ступені ў секцыі “Кіраванне праектамі” і дыпломам ФІНАЛІСТА Міжнароднага Чэмпіяната сярод студэнтаў “ТВОЙ СВЕТ – ТВОЙ ПРАЕКТ” пры падтрымцы Маладзёжнай асацыяцыі кіравання праектамі Young Crew пры SOVNET.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии