20 снежня на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася дыялогавая пляцоўка па тлумачэнні новых правілаў прыёму ў ВНУ на 2023 год.
Мерапрыемства арганізавана Пінскай гарадской арганізацыяй РГА “Белая Русь” з удзелам прадстаўнікоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На сходзе прысутнічалі старшыня Пінскай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь” Былінская Людміла Сцяпанаўна, рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч, начальнік ліцэя ПалесДУ Сінкевіч Аліна Іванаўна, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, арганізацый і прадпрыемстваў горада, законныя прадстаўнікі вучняў выпускных класаў школ рэгіёна.
Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі з першых вуснаў даведаліся аб зменах у выніковай атэстацыі выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, новаўвядзеннях у правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі, а таксама маглі задаць хвалюючыя пытанні.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии