20 снежня 2022 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся абласны міжуніверсітэцкі этап рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі”. На мерапрыемстве былі прадстаўлены 23 аўтарскія праекты ад студэнтаў усіх універсітэтаў Брэсцкай вобласці. Прадстаўнікі экспертнага савета адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі праектаў і актуальнасць заяўленых тэм. У наступны этап ад Брэсцкай вобласці прайшлі 9 праектаў.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на гэтым этапе прадставіць наступныя праекты:
– праект «BSF – Black Soldier Fly», аўтары-распрацоўшчыкі Дадычына Багдана Юр’еўна (ІФ, 3 курс, гр. 20ПР-1), Ліхота Уладзіслаў Юр’евіч (аспірант), Яўсееў Яўген Барысавіч (ІФ, дацэнт кафедры ландшафтнага праектавання, к.с-г.н.);
– праект «ВегеСыр», аўтар-распрацоўшчык Васільева Лізавета Аляксандраўна (ФЭіФ, 3 курс, гр. 20МПП-1).
Віншуем удзельнікаў з пераходам у наступны этап! Жадаем не спыняцца на дасягнутым і заўжды рухацца ўперад!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии