Новы год – пара цудаў, калі стаць чараўніком можа кожны. Марафон дабрыні з года ў год крочыць па Беларусі. Для дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, гэта свята таксама доўгачаканае. Удзел у дабрачынных акцыях для студэнтаў факультэта эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія пражываюць у інтэрнаце №5, стала традыцыяй. Вось ужо каторы год запар яны збіраюць навагоднія падарункі дзецям, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя абставіны. І ў гэтым годзе студэнты актыўна ўключыліся ў працу па зборы пасільнай дапамогі для выхаванцаў Пінскага спецыялізаванага Дома дзіцяці і сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Пінска.
На сабраныя студэнтамі сродкі былі набыты для сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Пінска навагоднія ўпрыгожванні і аганькі, сокі, а для Пінскага спецыялізаванага Дома дзіцяці – памперсы, мыйныя сродкі для дзіцячага посуду і разнастайнае дзіцячае харчаванне.
Дзякуй усім нераўнадушным і шчырая падзяка ўсім, хто зрабіў свой унёсак у арганізацыю і правядзенне такой акцыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии