Навагодняе прадстаўленне ў ПалесДУ

​​​​​​​У межах навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” студэнцкім актывам універсітэта пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў і аддзела выхаваўчай работы з моладдзю адбылося прадстаўленне  “Навагоднія прыгоды казачных герояў” для дзяцей супрацоўнікаў, якое прайшло 21 снежня 2022 года. Героі казкі падарылі незабыўныя эмоцыі не толькі дзецям, але і дарослым.  

Пасля прадстаўлення рабяты вадзілі карагоды з казачнымі героямі каля елкі, чыталі вершы Дзеду Марозу і Снягурцы і атрымалі доўгачаканыя падарункі.