Рэспубліканская ўніверсіяда па міні-футболе сярод жаночых каманд

​​​​​​​З 19 па 23 снежня ў Мінску адбылася Рэспубліканская ўніверсіяда па міні-футболе сярод жаночых каманд. Зборная каманда ПалесДУ была заяўлена ўпершыню і зарэгістравалася ў групу “Б”. Гульні ў групе, паўфінал і фінал былі завершаны з яўнай перавагай нашых дзяўчат!

З 10 каманд, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, наша зборная ўпэўнена заняла 1 месца!

Трэнер каманды – Каляда Мікалай Уладзіміравіч, асістэнт кафедры ФКіС.

Віншуем з цудоўным дасягненнем, жадаем з такім жа вынікам замацавацца ў групе “А” на наступны год!