З 22 па 23 снежня прайшоў Рэспубліканскі праект “Маладзёжная змена” на базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра. Удзельнікамі праекта сталі прадстаўнікі студэнцкіх саветаў устаноў вышэйшай адукацыі.
У межах праекта адбыўся адкрыты дыялог з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Іванца “Ад ідэі да рэалізацыі”, на якім абмеркавалі ўсе хвалюючыя нашу моладзь пытанні. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіла старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета ПалесДУ Мацука Вольга.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии