У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №1 арганізавана пераносная выстава-прагляд "Холокост: нельзя предать забвению", на якой прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, якія расказваюць аб тым, якую трагедыю перанёс яўрэйскі народ у гады другой сусветнай вайны. Экспануемая літаратура адрозніваецца стылем і спосабам падачы матэрыялу, але яе аб'ядноўвае адна агульная рыса - гэта боль за загубленыя жыцці і скалечаныя лёсы.
27 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста. Дата памятнага дня выбрана не выпадкова - 27 студзеня 1945 года Савецкая армія вызваліла найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым-Біркенаў (Польшча), у якім загінула, паводле розных ацэнак, ад паўтара да чатырох мільёнаў чалавек, большасць з якіх былі яўрэі. Дакладную колькасць загінуўшых у Асвенцыме так і не ўдалося ўстанавіць. Але былі і такія, хто прайшоў гэтую дарогу пекла і выжыў. І менавіта гэтыя людзі змаглі данесці да ўсяго свету сумныя прыклады нечалавечай жорсткасці.
Гэты Дзень з'яўляецца не толькі сведчаннем павагі да тых, хто выжыў і данінай памяці ахвярам Халакоста, ён утрымлівае заклік да дзеянняў, якія дазволяць прадухіліць паўтарэнне падобных злачынстваў у будучыні. Трагедыя Халакосту - з'яўляецца адной з найважнейшых старонак сусветнай гісторыі, як наглядны прыклад таго, да чаго можа прывесці тэорыя расавай нянавісці, якая стала ідэалогіяй цэлай дзяржавы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии