Ключ да пазнання тавару - рэклама

«Рэклама - рухавік гандлю», - крылатая фраза, якую І. Ільф і Я. Пятроў ўклалі ў вусны героя «Дванаццаці крэслаў» Астапа Бэндэра. Яна ўзнікла са з'яўленнем гандлю, арганічна ўвайшла ў жыццё, пракралася, практычна, ва ўсе сферы жыццядзейнасці, распаўсюджваецца пры дапамозе тэлебачання, радыё, газет, часопісаў, рэкламных плакатаў, аб'яў у гарадскім транспарце, грамадскіх месцах і займае ў жыцці сучаснага чалавека важнае месца. Рэкламная галіна развіваецца ўслед за сродкамі камунікацыі. Чым вышэйшае развіццё грамадства, тым больш актыўна выкарыстоўваецца рэклама.
Пазнаёміцца з новымі кнігамі па дадзенай тэме дапаможа кніжная выстава "Ключ да пазнання тавару – рэклама", аформленая на абанеменце вучэбнай літаратуры (аўд. 3214, навучальны корпус 3).
Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу выставу!