Эфектыўная сумесная праца з ААТ “АСБ Беларусбанк” і ПалесДУ

​​​​​​​На працягу  многіх гадоў ААТ “АСБ Беларусбанк” з’яўляецца надзейным партнёрам  Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сёння дэканат факультэта эканомікі і фінансаў наведаў Хлебус Андрэй Фёдаравіч, намеснік дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг №121 ААТ “АСБ Беларусбанк” з падзячнымі словамі і сувенірамі ад ААТ “АСБ Беларусбанк” для выкладчыкаў і студэнтаў факультэта эканомікі і фінансаў. Раней студэнты і выкладчыкі прынялі  актыўны ўдзел у маркетынгавым даследаванні, якое праводзіцца банкам па накірунку “Устаноўка Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу”, па выніках якога прадстаўнікі ААТ “АСБ Беларусбанк” атрымалі даставерную інфармацыю аб тым, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца карыстальнікі банка пры ўстаноўцы Інтэрнэт-банкінгу. Варта адзначыць, што чацвёра студэнтаў кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту пад кіраўніцтвам Васільчанка Анастасіі Алегаўны, дацэнта кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту, кандыдата эканамічных навук, дацэнта і Ціханоўскай Юліі Алегаўны, намесніка дэкана факультэта эканомікі і фінансаў па навуковай рабоце па ініцыятыве ААТ “АСБ Беларусбанк”  ажыццяўляюць падрыхтоўку курсавых прац, накіраваных на фарміраванне пазітыўнага іміджу ААТ “АСБ Беларусбанк”  сярод моладзі. У ходзе напісання прац студэнтамі праводзяцца даследаванні па чатырох асноўных накірунках. Факультэт эканомікі і фінансаў выказвае падзяку ААТ “АСБ Беларусбанк”  і Андрэю Фёдаравічу асабіста за доўгія партнёрскія адносіны і выказвае надзею на працяг супрацоўніцтва!