Дацягніся да мары

​​​​​​​7 лютага ў гімнастычнай зале спартыўнага комплексу адбылося Адкрытае першынства ПалесДУ  па падцягванні на перакладзіне. Спаборніцтвы праходзілі ў 2 этапы, у межах рэспубліканскага конкурсу “Дацягніся да мары”. У першым этапе Адкрытага першынства прымалі ўдзел  навучэнцы ліцэя. 1 месца сярод дзяўчат заняла Дарына Лузько, якая падцягнулася 6 разоў. 2 месца – Дзіяна Пілавец (падцягнулася 5 разоў).

Сярод юнакоў ліцэя 1 месца з вынікам 25 разоў заняў Кірыл Крупко. 2 месца з вынікам у 19 разоў у Данііла Арабея. 3 месца з вынікам 18 разоў заняў Мацвей Агурцоў.

У другім этапе першынства спаборнічалі студэнты ўніверсітэта. Сярод дзяўчат 1 месца ў свой дзень нараджэння заняла Аксіння Вайтовіч. Яна падцягнулася 10 разоў. 2 месца з вынікам 5 разоў у Карыны Барычэўскай. 3 месца з вынікам у 4 падцягванні заняла Лізавета Хандога. Сярод юнакоў 1 месца заняў Сяргей Сталярчук. Ён падцягнуўся 25 разоў. На 2 месцы з вынікам 24 разы – Дзмітрый Кузьміч. 3 месца з вынікам 4 разы заняў Аляксандр Нядзелька.

На спаборніцтвах студэнты ўніверсітэта распавялі навучэнцам ліцэя аб перавагах навучання на спецыяльнасцях факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця і запрасілі ліцэістаў на традыцыйны турнір па стрытболу “Каханне…  Гэта гуляць у адной камандзе”.