Адкрыты дыялог “Беларусь: учора, сёння, заўтра”

​​​​​​​8 лютага ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся адкрыты дыялог “Беларусь: учора, сёння, заўтра”, ініцыяваны ГА “БРСМ”. Сучасная беларуская моладзь поўная энергіі, мэтанакіраванасці, канструктыўных ідэй і смелых рашэнняў. Галоўны натхняльнік руху грамадства наперад – сама моладзь, аб’яднаная шчырай і глыбокай ідэяй адзінства і любові да Радзімы.

Адкрыты дыялог прадугледжвае магчымасць даць маладым людзям заявіць пра сваю жыццёвую пазіцыю, раскрыць ролю моладзі ў развіцці краіны і фарміраванні светапогляду новага пакалення. У гутарцы са студэнтамі ПалесДУ прынялі ўдзел рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч, першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Сегенюк Юрый Сяргеевіч, першы сакратар Пінскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Масляк Віктар Анатольевіч, сакратар пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” з правамі раённага камітэта ПалесДУ Глаўдзель Ілона Ігараўна, адвакат юрыдычнай кансультацыі Пінскага раёна і горада Пінска Дарашэнка Дзяніс Сяргеевіч.

Былі паднятыя пытанні патрыятызму і гістарычнай памяці, пытанні выбару прыярытэтаў і адстойвання жыццёвай пазіцыі. Абмеркавалі шырокія магчымасці для беларускай моладзі і моцную дзяржаўную падтрымку моладзевых ініцыятыў, сацыяльныя гарантыі маладым спецыялістам і маладым сем’ям, планы па рэалізацыі праектаў грамадскага аб’яднання.
У межах сустрэчы адбылося ўручэнне білетаў студэнтам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія прынялі рашэнне ўступіць у рады членаў арганізацыі. Штогадова 6 лютага ўдзельнікі моладзевага праваахоўнага руху адзначаюць Дзень Моладзевых атрадаў аховы правапарадку. У 2012 годзе ў Палескім дзяржаўным універсітэце быў заснаваны атрад “Бастыён”. На сённяшні дзень ён налічвае каля 50 юнакоў і дзяўчат. Гэта студэнты нашага ўніверсітэта, якія могуць згодна са сваімі маральнымі і дзелавымі якасцямі садзейнічаць ахове правапарадку. За час працы члены атрада зарэкамендавалі сябе як надзейныя партнёры і памочнікі. Байцы МААП “Бастыён” прымаюць удзел у рэалізацыі праектаў пад эгідай ГА “БРСМ”, садзейнічаюць праваахоўным органам у прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у моладзевым асяроддзі.