Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь А.В. Хмель сустрэўся са студэнтамі і маладымі вучонымі ПалесДУ

​​​​​​​10 лютага міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь А.В. Хмель сустрэўся са студэнтамі і маладымі вучонымі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.  На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі рэктарата і кіраўнікі прадпрыемстваў ЖКГ, якія з’яўляюцца заказчыкамі кадраў універсітэта: дырэктар Камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне г.Пінска” Сарочанка Валерый Леанідавіч і дырэктар Дзяржаўнага прадпрыемства “Пінсквадаканал” Куніцкі Сяргей Віктаравіч. У фармаце адкрытага дыялогу абмеркавалі сацыяльныя гарантыі маладым спецыялістам, магчымыя накірункі навукова-даследчай дзейнасці, пытанні энергазберажэння і лічбавізацыі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Андрэй Валер’евіч адказаў на ўсе пытанні студэнтаў, даў тлумачэнні з пункту гледжання заканадаўства. Былі акрэслены шляхі і накірункі супрацоўніцтва ў галіне навуковых распрацовак маладых вучоных ПалесДУ. Андрэй Валер’евіч падзякаваў за цікавы і дружалюбны дыялог і пажадаў маладым людзям поспехаў і дабрабыту.