Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў сусветным рэйтынгу

У лютым 2023 года выйшаў абноўлены рэйтынг інстытуцыйных рэпазітараў Transparent ranking: Institutional Repositories by Google Scholar. (https://repositories.webometrics.info/en/node/32). Паводле апублікаваных дадзеных, рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта займае 244 месца сярод 4627 інстытуцыйных сховішчаў і ў параўнанні з папярэднім ліпеньскім рэйтынгам падняўся на 17 пазіцый. Сярод беларускіх рэпазітароў і электронных бібліятэк Рэпазітар ПалесДУ займае 9 пазіцыю і 1-ю сярод інстытуцыйных сховішчаў Брэсцкай вобласці.

Рэйтынг Transparent ranking: Institutional Repositories by Google Scholar распрацоўвае лабараторыя кіберметрыкі («Cybermetrics Lab») Нацыянальнай даследчай рады Іспаніі, якая таксама рыхтуе сусветны вэбаметрычны рэйтынг універсітэтаў. Мэта рэйтынгу рэпазітароў - падтрымка адкрытага доступу да навуковых публікацый у электронным выглядзе. Рэйтынг ацэньвае рэпазітары і электронныя сховішчы па адным крытэры - колькасці дакументаў рэсурсу, якія праіндэксаваны пошукавай сістэмай Google Scholar. Такім чынам ацэньваецца ступень адкрытасці акадэмічных рэсурсаў і іх інтэграцыя ў інфармацыйную прастору.

Рэпазітар ПалесДУ зарэгістраваны ў 2013 годзе і налічвае па дадзеных Google Scholar 20900 дакументаў у адкрытым доступе. Гэта манаграфіі, навуковыя артыкулы, аўтарэфераты дысертацый, матэрыялы канферэнцый, навучальныя дакументы і інш.