Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны шырока падтрымана ініцыятыва аб стварэнні палітычнай партыі з рабочай назвай “Беларуская партыя “Белая Русь”. 16 лютага на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся ўстаноўчы сход, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый розных сфер дзейнасці, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, супрацоўнікі ўніверсітэта. На сходзе гаварылі аб тым, што падмурак партыйнай сістэмы будаваўся на працягу дзесяцігоддзяў беларускай незалежнасці, і зараз неабходна партыя, якая будзе выказваць інтарэсы беларускага народа і дзяржавы, зробіць беларускае грамадства яшчэ больш адзіным і цэласным. У ходзе сходу выбралі дэлегатаў для паездкі на ўстаноўчы сход у Мінск, які адбудзецца 18 сакавіка. Зала ў адзін голас падтрымала 24 кандыдатуры.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии