18 лютага ў зале цяжкай атлетыкі ўстановы “Пінская СДЮШАР па веславальных і парусных відах спорту ППА УА “ПалесДУ” адбылося Першынство ўніверсітэта па паўэрліфтынгу “Да абароны Айчыны гатовы!”.
Удзельнікі спаборніцтваў выконвалі тры практыкаванні: 1. Станавая цяга. 2. Ціск штангі лежачы. 3. Прысяданне са штангай.
Будучыя абаронцы Айчыны пераадолелі супраціў максімальна цяжкай для сябе вагі.
У весавой катэгорыі да 85 кг 1 месца заняў Уладзімір Гардзяйчук (ФАЗЛЖ), 2 месца ў Яўгенія Крышталя (ФАЗЛЖ), 3 месца заняў Мікіта Громік (ФАЗЛЖ).
У весавой катэгорыі больш за 85 кг 1 месца заняў Ілья Шуміла (ФАЗЛЖ), 2 месца ў студэнта інжынернага факультэта Аляксандра Селівончыка, 3 месца заняў Іван Нічыпар (ФАЗЛЖ).
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі запрашэнне ад Ігара Сцяпанавіча Неўдаха, асістэнта кафедры ФКіС, на Турнір ПалесДУ па цяжкай атлетыцы, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии