16 лютага скончылася алімпіяда па бухгалтарскаму ўліку сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, арганізатарам якой выступіла кафедра фінансавага менеджмента. Удзел у алімпіядзе прынялі каманды з 6 каледжаў Беларусі. Гэта Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, Брэсцкі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання, Мозырскі дзяржаўны політэхнічны каледж, Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж, Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, Мінскі гандлёвы каледж.
У першым этапе ўдзельнікі прайшлі тэсціраванне сродкамі платформы Moodle.
Другі этап быў прысвечаны практыцы бухгалтарскага ўліку, тут удзельнікам прыйшлося праявіць творчы падыход, з чым яны паспяхова справіліся.
Вынікі алімпіяды падведзены ў індывідуальным і камандным заліку. У індывідуальным заліку лепшымі сталі:
1 месца – Белы Аляксандр (Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж), Жаброўскі Ілья (Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж);
2 месца – Пышная Анжаліка (Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж);
3 месца – Елісеева Лізавета (Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж), Русаковіч Ганна (Мінскі гандлёвы каледж).
У камандным заліку лепшымі сталі:
1 месца – Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж;
2 месца – Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж;
3 месца – Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж.
Аргкамітэт алімпіяды выказвае падзяку ўдзельнікам і іх кіраўнікам за супрацоўніцтва. Віншуем пераможцаў!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии