Чытайце лепшае з намі: кнігі ад класікі да сучаснасці

21 лютага –  Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і адзначаецца штогод. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.     Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна лічыцца самай мілагучнай пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што беларуская мова яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. Яна утрымлівае велізарную колькасць слоў, якія нельга перавесці даслоўна. У гэтым ёсць яе ўнікальнасць і непаўторнасць.    

Мова робіць нас сапраўднымі беларусамі, таму любіце, шануйце і ведайце нашу родную беларускую мову, размаўляйце на ёй часцей!

​​​​​​​5 КНІГ ПА РОДНАЙ МОВЕ