На падставе рашэння Савета ўніверсітэта ад 22 лютага 2023 года званне “Ганаровы прафесар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта” за ўнёсак у духоўна-маральнае выхаванне студэнцкай моладзі, фарміраванне адзінства беларускай нацыі прысуджана старшыні Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэю Фёдару Пятровічу Поўнаму. 23 лютага рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч ва ўрачыстых абставінах уручыў свяшчэннаслужыцелю дыплом аб прысваенні ганаровага звання. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні Пінскага гарвыканкама Новак Мікалай Віктаравіч, студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Фёдара Поўнага І Палескі дзяржаўны ўніверсітэт звязвае моцнае супрацоўніцтва ў галіне духоўна-асветніцкай працы: праваслаўныя чытанні, прагляд лекцый протаіерэя на куратарскіх гадзінах, экскурсіі і гутаркі. У статусе ганаровага прафесара Фёдар Поўны прачытаў прысутным лекцыю аб асновах беларускай нацыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии