28 лютага 2023 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт арганізаваў прэзентацыю свайго адукацыйнга патэнцыялу на базе Цэнтра беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый для шырокага кола зацікаўленых асоб з Кітайскай Народнай Рэспублікі (прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, рэкруцінгавыя агенцтвы і студэнты). Сустрэча была арганізавана аддзелам міжнародных сувязей Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У межах сустрэчы адбылася дэманстрацыя прэзентацыі адукацыйных магчымасцей універсітэта, прадстаўлены відэа-ролік аб факультэтах, закрануты пытанні, якія датычацца працэдуры паступлення для навучання, вопыт падрыхтоўкі магістраў па розных спецыяльнасцях на англійскай мове і многія іншыя пытанні.
Па выніках мерапрыемства былі пазначаны перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии