3 сакавіка 2023 года адбыліся рабочыя сустрэчы прадстаўнікоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з кіраўніцтвам і спецыялістамі Столінскага раёна. Мэтай комплекснага мерапрыемства была выпрацоўка сумесных шляхоў па рэалізацыі задач нарматыўных дакументаў у кантэксце інфарматызацыі і лічбавай трансфармацыі эканомікі Рэспублікі Беларусь прымальна да рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, у тым ліку выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №136 ад 7 красавіка 2022 года.
Ад ПалесДУ ў мерапрыемствах прынялі ўдзел: прарэктар па навуковай рабоце Штэпа Уладзімір Мікалаевіч, намеснік дэкана па інфарматызацыі інжынернага факультэта Клачэнкоў Уладзіслаў Андрэевіч, дацэнт кафедры фінансавага менеджмента Бухцік Марына Ігараўна, кіраўнік ІТ-накірункаў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «PolessUP» Васюхневіч Павел Віктаравіч. На пляцоўцы Столінскага раённага выканаўчага камітэта адбылася нарада пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Несцяровіча Міхаіла Філіпавіча.
З боку ўніверсітэта быў прэзентаваны створаны 26 студзеня 2023 года ІТ-Кампус Палескага рэгіёна, выдзелены яго функцыянал і задачы ў плане лічбавізацыі Прыпяцкіх тэрыторый Брэсцкай вобласці шляхам рэалізацыі практычных праектаў і павышэння інфармацыйнай граматнасці профільных спецыялістаў. На аснове прадметнай дыскусіі бакі сфарміравалі базіс дарожнай карты ўзаемадзеяння паміж органамі ўлады і прадпрыемствамі Столінскага раёна, з аднаго боку, і ПалесДУ як якарнай арганізацыі ІТ-Кампуса, з другога.
Наступным мерапрыемствам стала сустрэча на базе ўдзельніка ІТ-Кампуса Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа. Мадэратарам выступіў дырэктар установы адукацыі Бут-Гусаім Андрэй Рыгоравіч. У межах размовы прадстаўнікі ПалесДУ пазнаёмілі калег з бліжэйшымі мерапрыемствамі і планам развіцця сумеснай арганізацыйнай структуры. Акцэнт зроблены на асобай ролі каманднай распрацоўкі Web-сайтаў, мабільных дадаткаў, укаранення штучнага інтэлекту, як у адукацыйны працэс, так і ў праектную дзейнасць, удзелу студэнтаў СДАЭК ў навукова-даследчай рабоце і валанцёрскай дзейнасці. Асобна абмеркавалі задачы ўдзельнікаў Кампуса пры арганізацыі камунікацый, фарміраванні кейс-заданняў і непасрэдным правядзенні плануемага першага знакавага ІТ-мерапрыемства ў нашым рэгіёне – хакатоне “Палескі Сеньёр”. Сустрэчы з партнёрамі са Столінскага раёна ўмацавалі падмурак практыка-арыентаванага супрацоўніцтва і намецілі яго на рашэнне актуальных задач інфарматызацыі Палескага рэгіёна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии