Святочны канцэрт, прысвечаны 8 сакавіка

​​​​​​​​​​​​​​7 сакавіка ў студэнцкім клубе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Супрацоўніц і студэнтак універсітэта віншавалі прадстаўнікі маладзёжных творчых калектываў. Яркія нумары ўдзельнікаў канцэрта  дазволілі дзяўчатам і жанчынам адчуць набліжэнне свята і надыход вясны.