Універсітэцкі этап Нацыянальнага конкурсу “МІС І МІСТЭР СТУДЭНЦТВА-2023”

​​​​​​​9 сакавіка на базе ПалесДУ адбыўся ўніверсітэцкі этап Нацыянальнага конкурсу  таленту, інтэлекту і прыгажосці “МІС І МІСТЭР СТУДЭНЦТВА-2023”. У конкурсных выпрабаваннях удзельнічалі 9 дзяўчын і 5 юнакоў з усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта.

Канкурсантам неабходна было падрыхтаваць відэа-візітку, нумар аратарскага майстэрства, а таксама творчы нумар. Ацэньвалася і дэфіле ўдзельнікаў: дзелавое, спартыўнае (спартыўныя касцюмы былі прадастаўлены гандлёвай кропкай  Shel.M) і вясельнае (вясельныя плацці былі прадастаўлены вясельным буціком “Архідэя”).

Кожны з удзельнікаў быў адзначаны ў розных намінацыях. Тытул “МІСТЭР СТУДЭНЦТВА-2023” прысвоены студэнту факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Крэдзікаву Ільі. “МІС СТУДЭНЦТВА-2023” стала студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў  Уладычык Марта.


 

​​​​​​​