Студэнты ПалесДУ – лаўрэаты конкурсу чытальнікаў

​​​​​​​10 сакавіка 2023 года студэнты ПалесДУ прынялі ўдзел у адкрытым універсітэцкім конкурсе чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі». Арганізатарам конкурсу выступіў філалагічны факультэт, кафедра рускай літаратуры і журналістыкі, аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, прафсаюзны камітэт студэнтаў установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”.

Студэнткі факультэта эканомікі і фінансаў Лазько Дар’я, Раманюк Вераніка, Петрашкевіч Кацярына і студэнт біятэхналагічнага факультэта Слюнькоў Андрэй прадставілі Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, выступіўшы са сцэны ў выканальніцкім і аўтарскім конкурсах. У напружанай барацьбе з 56 удзельнікамі, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі Брэсцкай вобласці розных узроўняў, мы заслужылі 2 дыпломы другой ступені і адзін дыплом трэцяй ступені.