Круглы стол з нагоды святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

​​​​​​​13 сакавіка 2023 года ў канферэнц-зале інтэрната №5 універсітэта з нагоды святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол “Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь”. Мерапрыемства арганізавана і праведзена старшым выкладчыкам кафедры эканомікі і бізнесу Макарушка У.У. пры актыўным удзеле пярвічнай арганізацыі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Пінскай ГА РГА “Белая Русь”. У працы круглага стала прынялі ўдзел Сачкоўская Ірына Юльянаўна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, загадчык натарыялам горада Пінска, Ягораў Мікалай Іванавіч, старшыня Пінскай гарадской арганізацыі ветэранаў, капітан 1-га ранга ў адстаўцы, Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар па выхаваўчай працы ПалесДУ, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, Яровіч Аксана Мікалаеўна, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ПалесДУ, Лазоўская Ганна Васільеўна, старшыня маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, студэнты і навучэнцы ліцэя ПалесДУ.

Дзень Канстытуцыі ў Беларусі – дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь штогадова 15 сакавіка, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г., 27 лютага 2022г., а таксама ўнесенымі на  падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка  2021 г. №124-З.   

У межах круглага стала адбыўся конкурс паміж студэнцкімі камандамі, удзельнікамі дэбат-клуба пярвічнай арганізацыі ПалесДУ Пінскай ГА РГА “Белая Русь” на веданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Таксама праведзена ўрачыстая цырымонія па ўручэнні білетаў новым членам пярвічнай арганізацыі ПалесДУ Пінскай ГА РГА “Белая Русь”.

​​​​​​​